Difference between revisions of "15 жніўня"
*>TXiKiBoT m (робот добавил: nds:15. August, uz:15 avgust, zh-yue:8月15號) |
*>TXiKiBoT m (робот добавил: fiu-vro:15. põimukuu päiv) |
||
Line 124: | Line 124: | ||
[[eu:Abuztuaren 15]] | [[eu:Abuztuaren 15]] | ||
[[fi:15. elokuuta]] | [[fi:15. elokuuta]] | ||
+ | [[fiu-vro:15. põimukuu päiv]] | ||
[[fo:15. august]] | [[fo:15. august]] | ||
[[fr:15 août]] | [[fr:15 août]] |
Revision as of 04:55, 14 Серьпня 2007
Хев:КаляндарЖнівень Хев:Змест злева
Падзеі
- 778: На ар'егард франкскай арміі Карла Вялікага нечакана напалі баскскія сяляне ў даліне Рансваль (па-баску: Аррэага) і цалкам знішчылі частку арміі. Сярод тых, хто загінуў у бітве быў таксама брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазней была прысвечана песня пра Роланда.
- 927: Армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата канчаткова знішчыла грэка-рымскі горад Таранта.
- 1057: Кароль Шатландыі Макбет атрымаў паразу ў Бітве пры Люфанане супраць сына Дункана Малькольма III, якога падтрымаў сваёй арміяй англа-саксонскі кароль Эдвард Спавядальнік.
- 1235: На паседжанні скліканага імператарам Фрыдрыхам II Рэйхстага вырашана ўтварыць Майнскі зямельны мір.
- 1248: Пачынаецца будаўніцтва Кёльнскага сабору.
- 1373: Па Фюрстэнвальдскаму пагадненню імператар Карл IV атрымаў ад маркграфа Отта V маркграфства Брандэнбург. Віттэльсбахі ў сваю чаргу атрымалі ўзамен 500 000 гульдэнаў і некаторыя гарады і замкі з каралеўскай уласнасці ў Пфальцы.
- 1537: Хуан дэ Салазар і Гансала дэ Мендоса заснавалі ў месцы зліцця рэчак Пількамая і Парагвай горад Асунсьён, які потым стаў сталіцай Парагвая.
- 1483: Адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы
- 1649: Олівер Кромвэл высадзіўся з арміяй у Ірландыі для падаўлення паўстання каталіцкіх раялістаў.
- 1785: Ва Францыі ліўр быў фармальна заменены на франк.
- 1836: Балівійская армія на чале з генералам Андрэсам дэ Санта Круз увайшла ў перуанскую сталіцу Ліма. Наступнае ўтварэнне канфедэрацыі стала падставай для развязу Перуана-Балівійскай канфедэрацыйнай вайны.
- 1843: Адбылося адкрыццё парка Ціволі ў Капенгагене.
- 1945: Пасля атамнай бамбардыроўкі Хірасімы і Нагасакі і аб'яўлення Савецкім саюзам вайны Японіі, імператар Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл.
- 1945: Карэя атрымала незалежнасць ад Японіі
- 1947: Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1948: У паўночнай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя
- 1960: Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасць ад Францыі
- 1968: землетрасенне на Сулавесі, загінула 68.200 чалавек
- 1969: пачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудсток у месцы Бэтэль (Bethel, штат Нью-Ёрк)
- 1971: Бахрэйн атрымаў незалежнасць
Нараджэнні
- 774: Хэйдзэй, 51-ы імператар Японіі
- 1171: Альфонс IX, кароль Леона
- 1195: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканэр, тэолаг, святы Рымска-каталіцкай царквы
- 1255: Матэа I Вісконці, палітычны правадыр Мілана
- 1455: Георг фон Вітэльсбах, герцаг Баварыі-Ландсхут
- 1568: Здэнэх Войтэш фон Лабковіч, багемскі дваранін
- 1679: Адам Фрыдрых Цюрнэр, нямецкі картограф
- 1728: Георг Даніэль Ауберлен, нямецкі настаўнік, музыкант і кампазітар
- 1740: Маціас Клаудыус, нямецкі пісьменнік і журналіст
- 1768: Крыстоф фон Шмід, нямецкі паэт і аўтар кніг для дзяцей
- 1769: Напалеон Банапарт, французскі імператар
- 1771: Вальтэр Скот, шатландскі пісьменнік
- 1776: Готліб Шык, нямецкі мастак
- 1776: Ігнац Ксавер фон Сэйфрыд, аўстрыйскі кампазітар
- 1780: Еўдакія Галіцына, княгіня
- 1785: Томас дэ Квінсі, англійскі пісьменнік
- 1787: Аляксандр Аляксандравіч Аляб'еў, рускі кампазітар
- 1794: Эліас Магнус Фрыз, шведскі батанік
- 1799: Вільгельм Ахтэрман, нямецкі скульптар
- 1808: Альфрэд фон Раймонт, нямецкі дзяржаўны дзеяч і гісторык
- 1810: Лаурынас Івінскіс, літоўскі пісьменнік, паэт, публіцыст, перакладчык
- 1813: Жуль Грэві, французскі дзяржаўны дзеяч і палітык
- 1822: Вільгельм Руст, нямецкі кампазітар і музыказнаўца
- 1831: Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст
- 1845: Вальтэр Крэйн, англійскі мастак і ілюстратар
- 1923: Шымон Перэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра
- 1925: Оскар Пітэрсан, канадскі джазавы піяніст
- 1927: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца, аўтараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы»
- 1942: Валерыя Заклунная, украінская актрыса
- 1960: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурта Крама
- 1972: Бэн Афлек, амерыканскі акцёр
- 1978: Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце
Смерці
- 423: Ганорый, першы заходнярымскі імператар
- 778: Хруодланд, брэтонскі маркграф і герой песні пра Роланда
- 874: Альтфрыд, біскуп Хільдэсхайма
- 952: Суцакі, 61 імператар Японіі
- 1038: Іштван I, першы кароль Венгрыі
- 1057: Макбет, кароль Шатландыі
- 1118: Аляксей I Комнін, візантыйскі імператар з 1081 па 1118 год
- 1196: Конрад II, швабскі герцаг
- 1274: Роберт дэ Сарбон, французскі тэолаг
- 1315: Маргарыта Бургундская, каралева Францыі
- 1382: Кейстут, вялікі князь літоўскі
- 1388: Войтэш Ранькув з Езова, чэшскі тэолаг і філосаф
- 1506: Аляксандр Агрыкала, кампазітар, спявак, інструменталіст
- 1528: Адэт дэ Фуа, французскі ваеначальнік, маршал Францыі
- 1528: Герман V фон Від, кёльнскі архіепіскап
- 1568: Станіслаў Костка, польскі езуіт
- 1576: Валянцін Бакфарк, вянгерскі кампазітар
- 1666: Адам Шаль фон Бел, нямецкі навуковец і місіянер
- 1990: Віктар Цой, лідэр рок-гурта «Кіно»
- 2005: Джэймс Доэрці, першы муж Марлін Манро
- 2005: Герта Вер, амерыканская актрыса
Святы і памятныя дні
- Міжнародны Дзень Археолага
- Нацыянальнае свята Польшчы: Дзень Войска Польскага
- Нацыянальнае свята Індыі: Дзень незалежнасці
- Нацыянальнае свята Ліхтэнштэйна
af:15 Augustus an:15 d'agosto ar:15 أغسطس ast:15 d'agostu bat-smg:Rogpjūtė 15 be:15 жніўня be-x-old:15 жніўня bg:15 август bn:আগস্ট ১৫ bpy:আগষ্ট ১৫ br:15 Eost bs:15. august ca:15 d'agost ceb:Agosto 15 co:15 d'aostu cs:15. srpen csb:15 zélnika cv:Çурла, 15 cy:15 Awst da:15. august de:15. August el:15 Αυγούστου en:August 15 eo:15-a de aŭgusto es:15 de agosto et:15. august eu:Abuztuaren 15 fi:15. elokuuta fiu-vro:15. põimukuu päiv fo:15. august fr:15 août frp:15 oût fur:15 di Avost fy:15 augustus ga:15 Lúnasa gl:15 de agosto he:15 באוגוסט hi:15 अगस्त hr:15. kolovoza hu:Augusztus 15 ia:15 de augusto id:15 Agustus ie:15 august io:15 di agosto is:15. ágúst it:15 agosto ja:8月15日 jv:15 Agustus ka:15 აგვისტო kn:ಆಗಸ್ಟ್ ೧೫ ko:8월 15일 ksh:15. Aujußß ku:15'ê gelawêjê la:15 Augusti lb:15. August li:15 augustus lmo:15 08 lt:Rugpjūčio 15 mk:15 август ml:ഓഗസ്റ്റ് 15 mr:ऑगस्ट १५ ms:15 Ogos nap:15 'e aùsto nds:15. August nds-nl:15 augustus new:अगस्ट १५ nl:15 augustus nn:15. august no:15. august nov:15 de auguste nrm:15 Août oc:15 d'agost pam:Agostu 15 pl:15 sierpnia pt:15 de Agosto ro:15 august ru:15 августа scn:15 di austu sco:15 August se:Borgemánu 15. sh:15.8. simple:August 15 sk:15. august sl:15. avgust sq:15 Gusht sr:15. август su:15 Agustus sv:15 augusti sw:15 Agosti ta:ஆகஸ்டு 15 te:ఆగష్టు 15 tg:15 август th:15 สิงหาคม tl:Agosto 15 tr:15 Ağustos tt:15. August uk:15 серпня uz:15 avgust vec:15 de agosto vi:15 tháng 8 vls:15 ogustus wa:15 d' awousse war:Agosto 15 zh:8月15日 zh-yue:8月15號