Difference between revisions of "Дания"
*>Amire80 (template) |
*>TXiKiBoT m (robot Adding: hsb:Danska) |
||
Line 132: | Line 132: | ||
[[hi:डेनमार्क]] | [[hi:डेनमार्क]] | ||
[[hr:Danska]] | [[hr:Danska]] | ||
+ | [[hsb:Danska]] | ||
[[ht:Dànmak]] | [[ht:Dànmak]] | ||
[[hu:Dánia]] | [[hu:Dánia]] |
Revision as of 15:53, 17 Студня 2006
Ета стаття токо помалу писана сибирским говором, пото чо ешшо не покончена ейна толмачка с беларусково. |
{{{Звання}}}
{{{сибирска звання}}} |
||
тугра | знамӧ | |
---|---|---|
[[image:{{{знамӧ}}}|100px|center|chórgoj]] | ||
Народно гасло: (царьов) "Guds hjælp, Folkets kærlighed, Danmarks styrke" (по-сибирски: "Божа поммога, народна любов, дацка могута") | ||
Земеписанной урын | ||
Данки про край | ||
Державной говор: | дацкой | |
Столица: | Копенгаген | |
Талмай: | 43 094 km² | |
Насельсво: | 5 415 978 2005 | |
Дебелось насельсва: | 126 насельников/km² | |
Таньга: | Дацка крона | |
КНБ: | $188 мильярдов | |
Башлык державы: | Царица Маргарита Втора | |
Первопосадник: | Андерс Фог Расмусен | |
Народна хвалопесня: | "Есь край бласловльоной | |
Добытте самоволоси: | {{{Добытте самоволоси}}} | |
Гимговой домен: | .dk | |
Межународной дальнослушной код: | 45 | |
чертьож | ||
Дацко царсво (Kongeriget Danmark) — край в полношной Европе на яру Балтийской и Полношной голоми.
Земеписанно Дания включат в себя полусердыш Юландия (Jylland), по какому рубежыт с Германией, и 405 сердышов, с каких 79 насельоны, а на найбольшым с их — Зеландии (Sjælland) — сиит столица Дании Копенгаген. Даніі имат ешшоФарерски сердышы в Полношной Атлантиде и самокляшшой в свете сердыш Гренландия. Державной уряд — конституцыйна монархия.
Деянни
Ранни деянни
Как видачут вьотознайны находки, люди седело заселившы Скандинавию не позней как 12 800 годов тому назад, по прохое подкконечново льодовика; земеводсво объявилося тут коло 3 тыш. годов до н.п.
Прикладно двумястами годами н.п. данкованы первы сысканы руничны надписи. Посудки задохшых людьов насельники тодашнй Дании, как и многи дружны поганцы -индоевропейцы, палили и затаивали в курганах — аж до ХІ столеття н.п., до християнизацыи Дании коло 980 году царьом Гарольдом Чорнозубым (от евонной крички берьот свою званю таперишна технология Bluetooth). На протяге ХХ столеття в дацких челбаках (как и в Англии) всьовремя сыскивали "челбашны посудки" — затайонны с дохристиянских времьов в кислым колозьоме убоенцы, хурнуты в челбаки.
Пора викингов
Шыбко розрекламованна пора дацких (ровно как и швецких) деянньов ето "пора викингов" (793–1066 гг. н.п.), в каку шалоники со Скандинавии грабили землицы по ярам тивской Европы, служыли наймитами Византийских императоров, займовали Исландию, Фарерски сердыщы, Гренландию и восходны яры Полношной Мерики, ан дацки цари некоторо времьо башлычили Английой.
Конец етой поры обнакновенно данкуетса годом нормансково повоевання Англии - в Европе розвиваютса мочны державы, каки уняли викингов.
Серьодни веки
В пору Серьодних веков времьоны межувольных войнов очередовалися с времьоными осередовання володы, повышення ясака и державново угойсва; велися войны - обнакновенно с немецкими кнесвами на полдне и суседней Швецыей. С 1397 по 1521 годы Дания, Норвегия и Швецыя (и ешшо сьоннешна Финляндия, Исландия, Фарерски сердышы и Гренландия) были соспаренывунией (ведомой как Кальмарска вуния) и быльно розоблачалися под володой дацких монархов.
Новы час
Рэфармацыя пачалася ў Даніі ў 1536 годзе, і хутка Лютэранская царква сталася афіцыйнай дзяржаўнай царквой Даніі; па канфіскацыі зямель, што належалі Рымска-каталіцкай царкве, даходы караля ўзраслі ўтрая. Як апірышча пратэстанству, Данія была ўцягнутая ў Трыццацігадовую вайну і ў выніку паразы (1658) згубіла, у прыватнасці, свае найбагацейшыя правінцыі на поўдні сучаснай Швецыі, у Сканіі — гістарычна дацкія землі. Першай дацкай «далёкай» калоніяй было невялічкае паселішча і форт Транкебар на паўднёвым узбярэжжы Індыі (ад 1620 году; у 1845 прададзены Вялікабрытаніі). Данія пабудавала таксама чатыры замкі на заходнім узбярэжжы Афрыкі (у адным з тых замкаў, захаваным дасёння, месціцца рэзідэнцыя прэзідэнта Ганы) і каланізавала некалькі выспаў у Карыбскім моры. Прыгоннае права ў Даніі праіснавала з 1733 па 1788 гады і было скасаванае на просьбы шырокіх буржуазных мас. Пад час Напалеонаўскіх войнаў Данія ўзяла бок Францыі і ў выніку ў 1814 годзе страціла Нарвегію.
Найноўшы час
У неспакойны для Еўропы рэвалюцыйны час кароль Фрэдэрык VII (а дацкіх каралёў ад пачатку ХVІ стагоддзя называюць па чарзе толькі Хрысціянамі і Фрэдэрыкамі) падпісаў 5 чэрвеня 1849 году Канстытуцыю і ператварыў Данію з абсалютысцкай у канстытуцыйную манархію. Апошняя тэрытарыяльная страта — зямлі Шлезвіг-Гольштайн у выніку вайны з Прусіяй — адбылася ў 1864 годзе. Пад час Першае Сусветнае вайны Данія трымалася нейтралітэту і цалкам захавала свае людскія і матэрыяльныя рэсурсы; больш за тое, ёй прапанавана было вярнуць Шлезвіг-Гольштайн, але кіраўніцтва краіны з'ініцыявала рэферэндум сярод жыхароў аспрэчанай правінцыі, паводле вынікаў якога ў 1920 годзе ад Нямеччыны да Даніі адышоў толькі паўночны Шлезвіг. У 1940 амаль без супраціву здалася Нямеччыне і карысталася, прынамсі да 1943 году, значнай самастойнасцю ўва ўнутранай палітыцы. Вызваленая амерыканскімі войскамі 5 траўня 1945 году; пасля вайны адмовілася ад палітыкі нейтралітэту і ўступіла ў НАТО. З'яўляецца, поруч з Беларуссю, краінай-заснавальніцай ААН, уваходзіць у Еўрасаюз (хоць і адмовілася на рэферэндуме ў 2000 годзе ад уводу еўра), ратыфікавала Шэнгенскія пагадненні.
Краіна
Геаграфія
Прыблізныя каардынаты Даніі 56°00 N, 10°00 E. Агульная плошча (без уліку Фарэрскіх выспаў і Грэнландыі) 43 094 км²; азёры займаюць прыблізна 700 км². Найвышэйшая кропка 171 м (ненаселенае месца Møllehøj), найніжэйшая — 7 м ніжэй за ўзровень мора (Lammefjord). Па сушы мяжуе з Нямеччынай, даўжыня мяжы 68 км; даўжыня берагавой лініі 7 314 км. Клімат марскі ўмераны (Cfb, паводле класіфікацыі Кёпэна), пад уплывам цёплага цячэння Гальфстрыму. У структуры землекарыстання пашні займаюць 54%, лясы 13% (з іх 72% знаходзяцца ў прыватнай уласнасці). Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: на 13 вобласцей (amter, адз.лік.: amt) і 271 раён (kommuner, адз.лік: kommune); на 1 студзеня 2007 году запланавана рэформа існуючага падзелу, якая прывядзе да ўзбуйнення вобласцяў і раёнаў і скарачэння іх колькасці, адпаведна, да пяцёх і 98-мі. Найбуйнейшыя гарады — сталіца Капенгаген (насельніцтва 501 664 чалавек на 1 студзеня 2004 [2]), а таксама О́рхус (Århus, 228 547 чалавек), О́льборг (Aalborg, 121 549 чалавек) і О́дэнсэ (Odense, 145 554 чалавек).
Палітыка
Данія — парламенцкая прадстаўнічая дэмакратычная канстытуцыйная манархія з 1849 году, найстарэйшая манархія ў Еўропе з амаль неразрыўнай лініяй наследавання: першыя каралі Даніі, вядомыя з Х стагоддзя — продкі цяперашняй каралевы Маргрэт II (Margrethe Alexandrine Þórhildur Ingrid). Заканадаўчую ўладу мае аднапалатны (дзвюхпалатны да рэферэндуму 1953 году) прадстаўнічы орган — Folketing, у якім 179 дэпутацкіх месцаў. Каралева прызначае прэм'ер-міністра (звычайна старшыню партыі, набраўшай на выбарах больш за ўсіх галасоў) і кабінет міністраў; парламент можа выказаць недавер і распусціць кабінет. Парламенцкія выбары адбываюцца раз на чатыры гады па прапарцыйнай сістэме з нізкім парогам у 2%, што спрыяе шматпартыйнасці: так, па выніках выбараў 2005 году, у парламенце прадстаўлена 7 партый. Пасля выбараў 2001 году, парламенцкую большасць складае ліберальна-кансерватыўная кааліцыя на чале з прэм'ер-міністрам Андэрсам Фогам Расмусэнам, старшынёй «Левай партыі» (Venstre [3] — у дацкай палітычнай сістэме тэрмін «левыя» азначае не сацыялістаў, а лібералаў). Суддзі прызначаюцца дзейсным манархам і не падуладныя парламенту ці ўраду; пазбаўленым ад пасады суддзя можа быць толькі ў выключных выпадках па рашэнні адмысловага старонняга суду.
Эканоміка
Сукупны ўнутраны прадукт (СУП) у 2005 годзе склаў $187,721 млрд., або 0,315% сусветнай эканомікі [4]. Данія — самадастатковая краіна ў сэнсе забяспечанасці энерганосьбітамі (нафта, газ, вецер) і сельскагаспадарчай прадукцыяй (зерне, бульба, прадукты жывёлагадоўлі). Буйнейшыя гандлёвыя партнёры — Нямеччына (18,7% экспарту, 23,1% імпарту), Швецыя (адпаведна 12,6% і 13%) і Вялікабрытанія (8,5% і 7%). Цягам другой паловы ХХ стагоддзя структура дацкай эканомікі заўважна змянілася: з аргарна-індустрыяльнай краіны Данія зрабілася краінай постіндустрыяльнай, з выразным дамінаваннем сферы паслугаў (75.9% СУП і 79% працоўных месцаў) і значнай перавагай індустрыяльнай вытворчасці (22.1% СУП, 17% занятых — у 1960 годзе было 40%) над сельскай і рыбнай гаспадаркай (2% СУП, 4% занятых — у 1960 годзе было 20%). У сярэднім на адно прадпрыемства прыпадае 10 працоўных месцаў. Гадавы прырост СУП у апошнія пяць год складаў 1,3% (2001), 0,5% (2002) 0,7% (2003), 2,4% (2004) і 2,2% (2005); беспрацоўе ў той жа час вагалася паміж 5%–6%. Традыцыйна высокія выдаткі дзяржавы на сацыяльнае забеспячэнне (бясплатная адукацыя, часткова бясплатная медыцына, вялікія выплаты беспрацоўным і пенсіі) адбіваюцца на працоўных Даніі ў выглядзе высокіх падаходных падаткаў (ад 9%-44% для звыш-бедных і бедных гаспадарак, і да 44%-62% для сярэдняга класу) і на ўсіх грамадзянах, вымушаных плаціць 25% ПДВ нават пры пакупках ежы. Галоўнае пытанне, што стаіць перад дацкай, роўна як і іншымі сацыяльна-арыентаванымі рынкавымі эканомікамі — як забяспечыць стабільны эканамічны рост пры існых сацыяльных стандартах і дэмаграфічных тэндэнцыях.
Транспарт
На 1 студзеня 2004 году [5] даўжыня аўтамабільных дарог Даніі складала 72 075 км, з іх 1 027 км хуткасных магістраляў. Узровень аўтамабілізацыі насельніцтва — 659 машын на тысячу сем'яў. Сярэдні расход паліва для зарэгістраваных у 2004 годзе машын з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі склаў 6½ літраў на 100 км, ці на літр менш чым у 1998. Большасць пасажырскіх перавозак у Даніі — 77% — здзяйсняецца аўтамабілямі, 12% аўтобусамі і 7% чыгункай; вага велаперавозак няўхісна змяншаецца: за 2002 год сярэдні датчанін накатаў на ровары 435 км. Даўжыня чыгуначнага палатна — 2 785 км, або 64 км на 1 тыс. км² тэрыторыі (2004); амаль чвэрць дарог электрыфікаваныя. Жыхары Капенгагену ганарацца адкрытымі ў 2002–2003 гадах дзвюма лініямі метро [6] агульнай працягласцю ў 17 км; вагончыкі італьянскай вытворчасці (па тры на састаў) рухаюцца без кіроўцы з сярэдняй хуткасцю 40 км/г, выяжджаючы па-за цэнтрам гораду на паверхню. Рэгулярныя пасажырскія авіярэйсы ў Даніі прымаюць 10 аэрапортаў, прычым на Капенгагенскі [7] прыпадае 84% авіяперавозак. Дацкі гандлёвы флот налічвае каля 450 караблёў і з'яўляецца 16-м у свеце і 6-м у Еўразвязе.
Народ
Дэмаграфія
Насельніцтва Даніі, па дадзеных на 1 студзеня 2005, складала 5 млн 411 тыс 405 чалавек [8]. Меркаваная працягласць жыцця — 74,9 года для мужчын і 79,5 года для жанчын; найчасцейшыя прычыны смерцяў — рак і сардэчныя хваробы. Сярэдні век датчанаў складае амаль 40 гадоў (39,6 на 1 студзеня 2005) і працягвае ўзрастаць. Сярэдні рост — 180,9 см, і таксама мае тэндэнцыю да павялічэння. Паказнік пладавітасці (колькасць дзяцей, народжаных у сярэднім адной жанчынай) роўны 1,7 і з'яўляецца адносна высокім для Еўропы — хоць для простага ўзнаўлення папуляцыі ён павінен быць не ніжэйшым за 2,1. Працягвае павялічвацца век, у каторым жанчыны нараджаюць першае дзіця: у 2003 годзе ён складаў у сярэднім 30,1 года. Скарачаецца колькасць шлюбаў: у 2005 годзе толькі 45% жанчын а трыццацёх год былі пабраныя, тады як у 1970 такіх было 88%. За той жа час сярэдні шлюбны век жанчын узрос з 22,8 да 30,5 года, і мужчын з 25,1 да 32,9 года. Больш за траціну дарослых увогуле жывуць асобна. Цягам 2003 году было здзейснена 15 567 абортаў (12,5 на тысячу жанчын). Незабітых дзяцей часцей называюць Jens, Peter, Lars (хлопчыкаў) або Kirsten, Mathilde, Anne (дзяўчынак); найбольш распаўсюджанае прозвішча — Jensen, што значыць Янаў сын — Іваноў (56 на тысячу). Важнай крыніцай павялічэння насельніцтва Даніі застаецца іміграцыя: колькасць імігрантаў складае ўжо 452 095 чалавек, альбо 8% усяе папуляцыі. Палова з іх еўрапейскага паходжання (Нарвегія, Швецыя, Нямеччына, б. Югаславія, Польшча), хоць краінай-лідэрам па пастаўкам мігрантаў у Данію застаецца Турэччына.
Рэлігія і свабоды
Афіцыйная рэлігія ў Даніі — евангелічнае лютэранства: Евангелічная Лютэранская Царква Даніі, Folkekirken, ахоплівае 84,7% насельніцтва [9]. Царкоўны падатак складае ад 0,42% да 1,51% з чалавека ў залежнасці ад месца жыхарства і даходу. Паводле арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», па паказніку свабоды друку ў 2005 годзе знаходзілася на першым месцы з 167-х краін [10]. Прычым свабодны ў Даніі не толькі друк: можна свабодна, напрыклад, вывешваць над ратушнай плошчай вясёлкавыя палатніны ды ладзіць адпаведныя шэсці [11]; аднаполыя «шлюбы» ўзаконеныя пад назвай «зарэгістраваных партнёрстваў». У 2004 годзе сярэдні датчанін штодзень праводзіў ля тэлевізара 2 гадзіны 44 хвіліны. Найбольш папулярнымі кінафільмамі за 1976–2004 гады ў Даніі аказаліся «Titanic» і «The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring» — адпаведна 1,36 і 1,33 млн. прададзеных квіткоў. [12]
Адукацыя і навука
Базавая дзевяцігадовая адукацыя з'яўляецца ў Даніі абавязковай для кожнага дзіцяці ад 7-мі год. Найбольш распаўсюджаная форма атрымання такой адукацыі — гэта наведванне мясцовай «народнай школы» (Folkeskole, ахоплівае каля 88% дзяцей) або прыватнай школы з 1-га па 9-ты ці, пры жаданні, 10-ты клас. Як школьную, гэтак і вышэйшую адукацыю грамадзяне краіны могуць атрымаць бясплатна. Статус вышэйшых у 2003 годзе мелі 162 навучальныя ўстановы, з іх 6 універсітэтаў або універсітэцкіх цэнтраў, у каторых навучаліся 78 993 студэнтаў [13]. Сярод 25–64-гадовых датчанаў 28% мелі ў 2002 годзе вышэйшую адукацыю; меркаваная сярэдняя працягласць адукацыі дзяцей, толькі пайшоўшых у школу, ацэньваецца ў 16,1 года. У Даніі налічваецца амаль 5 тысячаў аспірантаў. Па дадзеных арганізацыі ISI Web of Knowledge [14], 51 159 навуковых артыкулаў, прынамсі адзін з аўтараў якіх мае дацкі адрас, за 2001 — пачатак 2006 году было ўнесена ў каталог Science Citation Index Expanded (параўн. з 21 686 — з украінскімі адрасамі, 70 690 — з польскімі, і толькі 1 291 — з беларускімі). На навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў 2003 годзе было выдаткавана 2,63% СУП, прычым прыватныя выдаткі роўніліся 1,83% СУП, г.зн. больш за дзве траціны ад усяе сумы.
Асобы і брэнды
У экспартным варыянце культурнага пантэону Даніі дамінуюць тры постаці: гэта казачнік Ганс Хрысціян Андэрсэн, філосаф Сёрэн К'еркегор ды фізік жыдоўскага паходжання Нільс Бор. Выхаванцам савецкай школы павінны быць памятныя таксама астраном Ці́хо Бра́ге (1546–1601), чые запісы назіранняў планетных рухаў леглі ў падмурак кеплеравых законаў нябеснай механікі; астраном О́ле Ро́мэр (1644–1710), які упершыню вылічыў хуткасць святла; фізік Ганс Э́рстэд (1777–1851), які назіраў сувязь паміж пераменным токам і магнітным полем. А аматары «элітарнага» мінімалісцкага кіно [15] чулі пра рэжысёра Ларса фон Трыера, да чыйго кабінету ў капенгагенскай студыі вядзе доўгі калідор дацкамоўных цытат з яшчэ больш вядомага, хаця і не дацкага, дзеяча Мао Дзэ Дуна. З Даніі ў 1949 годзе пачалі сваё пераможнае шэсце па свеце дзіцячыя кубікі LEGO [16] (па-дацку leg godt — гуляй добра), вытворчасць якіх сёння дасягае 600 штук штосекунду. Дацкаму бровару належаць піўныя брэнды «Carlsberg» і «Tuborg» [17]. Але ўсё ж, мабыць, найбольш вядомая дацкая фігура — прыдуманы англійскім драматургам Шэкспірам Гамлет, прынц Дацкі, які жыў, паводле п'есы, у рэальным замку Кронборг на поўначы ад Капенгагену.
Знешнія спасылкі
- Афіцыйная дацкая статыстыка Danmarks Statistik
- Афіцыйны інфармацыйны партал denmark.dk
- Англамоўны турыстычны партал visitdenmark.dk
- Форум рускамоўных у Даніі rusforum.dk
af:Denemarke als:Dänemark am:ዴንማርክ an:Dinamarca ang:Denemearc ar:دانمارك arc:ܕܢܡܪܟ ast:Dinamarca be:Данія bg:Дания bn:ডেনমার্ক br:Danmark bs:Danska ca:Dinamarca cs:Dánsko csb:Dëńskô cv:Дани cy:Denmarc da:Danmark de:Dänemark el:Δανία en:Denmark eo:Danio es:Dinamarca et:Taani eu:Danimarka fa:دانمارک fi:Tanska fiu-vro:Taani fo:Danmark fr:Danemark fy:Denemark ga:An Danmhairg gd:An Danmhairg gl:Dinamarca - Danmark gv:Yn Danvarg he:דנמרק hi:डेनमार्क hr:Danska hsb:Danska ht:Dànmak hu:Dánia hy:Դանիա ia:Danmark id:Denmark ilo:Denmark io:Dania is:Danmörk it:Danimarca ja:デンマーク ka:დანია kk:Дания kl:Danmarki ko:덴마크 ks:Ḍēnamārka ku:Danimarka kw:Danmark la:Dania lb:Dänemark lg:Denmarki li:Daenemark lt:Danija lv:Dānija mk:Данска ms:Denmark na:Denmark nds:Däänmark nds-nl:Denmaark ne:डेनमार्क nl:Denemarken nn:Danmark no:Danmark nrm:Dannemar oc:Danemarc os:Дани pam:Denmark pdc:Denemarrick pl:Dania pms:Danimarca ps:ډېنمارک pt:Dinamarca qu:Danmarka ro:Danemarca roa-rup:Danimarca ru:Дания sa:डेनमार्क scn:Danimarca se:Dánmárku sh:Danska simple:Denmark sk:Dánsko sl:Danska sq:Danimarka sr:Данска sv:Danmark sw:Denmark ta:டென்மார்க் tet:Dinamarka tg:Дания th:ประเทศเดนมาร์ก tl:Denmark tr:Danimarka ug:دانىيە uk:Данія vi:Đan Mạch vo:Danän yi:דענמארק zh:丹麦 zh-min-nan:Dan-kok zh-yue:丹麥