Вышывка

С Сибирска Википеддя
Revision as of 00:00, 31 Серьпня 2006 by *>Yaroslav Zolotaryov
(розн) ← Older revision | Latest revision (розн) | Newer revision → (розн)
Айдать на коробушку Айдать на сыскальник

Хев:Test-WP/chal/bel-trans

Вышывка - преммет народново украсново узорочча: уделка али павочка, выткана вручну (обнакновенными али вособыми иглицами, часом крючком и др.) ли машынным путьом на тканинах и шкурах. Строеннем служыли альняны, хлопковы, шерсяны, испоредь дорогильны мочки, блескавки и др.


Для т.зв накладной вышыўкі (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, зрэдчас - спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопрадку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння (ручнікі, абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).

Адрозніваюць таксама гафт, як асобны від вышыўкі. Гэта ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, камянямі.

Гісторыя вышыўкі

Узнікненне вышыўкі адносіцца да эпохі першабытнай культуры і звязана з шыццём адзення са скураў жывёл. Матэрыялам для вышыўкі ў розныя часы былі жылы жывёлаў, натуральныя ці афарбаваныя ніці ільну, канопляў, бавоўны, шоўку, воўны, а таксама перліны і каштоўныя камяні, бусы і бісер, ракушкі, залатыя і медныя бляшкі, манеты. Вышыўка цесна звязана з бытам, працай, прыродай і, такім чынам, заўсёды адлюстоўвала мастацкія густы і ўяўленні, выяўляла нацыянальную своеасаблівасць і майстэрства кожнага народа.

Мастацтва дэкаратыўнай вышыўкі ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і на працягу многіх вякоў захоўваецца ў дэталях інтэр'еру, адзення і разнастайных прадметаў бытавога ўжытку. Найбольш старажытныя вышыўкі, якія дайшлі да нашага часу, адносяцца да VI - V стст. да н.э. Яны былі выкананы ў Стараытным Кітаі на шаўковых тканінах шоўкам-сырцом, воласам, залатымі і срэбранымі ніткамі. Вышыўкай упрыгожвалі не толькі адзенне, але і дываны, і дэкаратыўныя пано з выявамі дрэваў і птушак.