Чехия
Чехия - край в Серьодней Европе, не имат выхода до голомени. Рубежатса с Польшой, Германией, Австрией и Словакией. Край складыватса с двух деянских вобластьов - Богемии и Моравии, и ешшо постати Силезии и Нижней Австрии
Званя края
Офицына званя края - Чешско народоправве, хоша в 1993 годе башлычесво края выдвигало корыстовать званю Чехия (Czechia), кака, наприклад, не прижылася в английским говоре. В полуденнословянских говорах, обоснованных на латинской абевеге, корыстуетса чешска коротка званя Česko, и така жа и в дружных говорах.
Деяння
Первы люди населившысь на земе таперешней Чехии в пору Неволита.
мниманне, подконечна постать статти ешшо не столмачена с беларусково
У эпосе Антычнасці, у 3 стагоддзі да н.хр., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у 1 стагоддзі пасля н.хр., тут жылі германскія плямёны Маркамані і К'уадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.
У 7 стагоддзі франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьве супраць аварцаў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У 8 стагоддзі на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя г.зв. Вялікае Маравіі.
У апошніх гадах 9 стагоддзя з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пжэмыслідаў. У Сярэднявечча яна гуляла важную ролю ў палітыцы дзяржаваў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Святое Рымскае Імперыі.
Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.
Пасля Першае сусветнае вайны была створанай незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэткую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер - праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судатэнію - правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе г.зв. Чэшскі Тэшын - тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнае аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас Другое сусветнае вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які гуляў ролю Райхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйхе. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 - жыды.
У 1945-46 гадах нямецкая меншасць была выгнанай па-за межы Чэхіі.
Пасля вайны, Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца "мастом" паміж Захадам і Усходам, але ж Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітынай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову "сацыялізму з чалавечым ліцом". Аднак, Савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 года з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву "Пражскае вясны".
У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная "Фіялетавая рэвалюцыя", што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежную Чэхію і гэткую ж Славакію.
У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТО, у 2004 годзе - да Еўрасаюза.
Геаграфія
Па землях Багеміі цякуць рэкі Эльба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак, гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі - гару Снэжка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рэка тут - Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.
Дэмаграфія
Да 2001 году назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны - -0,1 %.
Склад насельніцтва
Большасць насельніцтва ёсць чэхамі - каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў - славакі (каля 2 %), рома (цыгане), палякі.
Рэлігія
Згодна з перапісам 2001 года, большасць насельніцтва Чэхіі - атэісты (59 %), 26 % - каталікі, 2,5 % - пратэстанты.
Палітычнае ўладкаванне
Чэхія - парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады - на ўрадзе і парламенце.
Зброя і армія
Чэшская армія складаецца з наземных і паветраных войскаў. А на ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % СУП.
Адміністрацыйны падзел
Сталіца - галоўнае месца (hlavní město) - Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак - краёў. А кожны край падзяляецца на акрэсы.
Вось спіс краёў:
- Прага
- Стрэдачэскі край
- Ігачэскі край
- Плзэньскі край
- Карлаварскі край
- Юстэцкі край
- Лібарэцкі край
- Кралавеградэцкі край
- Пардубіцкі край
- Аламаўцкі край
- Мараўскаслезскі край
- Ігамараўскі край
- Злінскі край
- Высочына
Эканоміка
Чэшская эканоміка - рынкавая, адная з найбольш стабільных сярод краінаў былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 2000-2001 гадах быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, а першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.
Рост СУП у 2005 годзе склаў - 6,0 %, інфляцыя - 1,9 %