Вышывка

С Сибирска Википеддя
Revision as of 12:39, 31 Серьпня 2006 by *>Yaroslav Zolotaryov
Айдать на коробушку Айдать на сыскальник

Хев:Test-WP/chal/bel-trans

Вышывка - преммет народново украсново узорочча: уделка али павочка, выткана вручну (обнакновенными али вособыми иглицами, часом крючком и др.) ли машынным путьом на тканинах и шкурах. Строеннем служыли альняны, хлопковы, шерсяны, испоредь дорогильны мочки, блескавки и др.

Гля т.кл. накладной вышывки (налепки) в ходу были гайтаны, тесьомки, делянки светных тканинов, шкура и др.

Вышывкой наряжали бабской (хабаки, передьонки, башковски наряды, кокошники, годом паневы и ватницы) и мужыцкой (унты, шейны платы) лопоть, азяминску и масешну нарядку, вешшы украсно-обрядново и бытовово посада (рушники, столешницы, наволочки, одевальницы и др.).

Розличают ешшо гафт, как особой преммет вышывки. Ето ручна ли машынна вышывка ценными строеннями: светными дорогильными, алтынными, серебряными лычками, одекуйками и розными блесвянками.

Деянни вышывки

Нареканне вышывки на белой свет петатса в пору первобытново жызнеуряда и связано с шытйом одьожы со скуров амитанов.

Матэрыялам для вышыўкі ў розныя часы былі жылы жывёлаў, натуральныя ці афарбаваныя ніці ільну, канопляў, бавоўны, шоўку, воўны, а таксама перліны і каштоўныя камяні, бусы і бісер, ракушкі, залатыя і медныя бляшкі, манеты. Вышыўка цесна звязана з бытам, працай, прыродай і, такім чынам, заўсёды адлюстоўвала мастацкія густы і ўяўленні, выяўляла нацыянальную своеасаблівасць і майстэрства кожнага народа.

Мастацтва дэкаратыўнай вышыўкі ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і на працягу многіх вякоў захоўваецца ў дэталях інтэр'еру, адзення і разнастайных прадметаў бытавога ўжытку. Найбольш старажытныя вышыўкі, якія дайшлі да нашага часу, адносяцца да VI - V стст. да н.э. Яны былі выкананы ў Стараытным Кітаі на шаўковых тканінах шоўкам-сырцом, воласам, залатымі і срэбранымі ніткамі. Вышыўкай упрыгожвалі не толькі адзенне, але і дываны, і дэкаратыўныя пано з выявамі дрэваў і птушак.

Пра вышыўку перыяду феадалізму сведчаць разнастайныя пісьмовыя крыніцы, што адлюстроўваюць распаўсюджанне вышываных рэчаў сярод пэўных слаёў насельніцтва (у тым ліку і сярод сялянства), адзначаюць перавагу вышыўкі ў параўнанні з іншымі спосабамі арнаментацыі тканін, прыводзяць звесткі пра пераемнасць традыцый мінулага. З узмацненнем сувязі з горадам і ўплыву гарадской культуры патрыярхальны быт сельскага насельніцтва хутка разбураўся, што адбілася на традыцыйным адзенні, спосабах і характары арнаментацыі народных тканін. Напрыканцы XIX - пач. XX ст. вышыўка, як і раней, бытавала пераважна ў форме хатняй вытворчасці для патрэб сям'і, што абумовіла яе глыбокую самабытнасць і ўстойлівасць старажытных мясцовых традыцый.

Роля вышыўкі

У другой палове XIX - пачатку XX ст. вышыванне на Беларусі было адным з пашыраных заняткаў, а вышыўка - развітым і папулярным відам народнага мастацтва. Тканіны, арнаментаваныя вышыўкай, узорным ткацтвам, былі абавязковым атрыбутам традыцыйных абрадаў сямейнага і каляндарнага цыклаў. У той ці іншай ступені тэхнікай вышыўкі валодала кожная жанчына, тым больш што ў асобных месцах вышыўка была адзіным ці пераважным (у параўнанні з ткацтвам) спосабам аздаблення і арнаментацыі тканін. Вышыванне здаўна лічылася ў беларусаў адным з неабходных заняткаў жанчыны (асабліва дзяўчыны-нявесты), хоць і з пэўнымі узроставымі абмежаваннямі. Жанчына ў замужжы прысвячала рукадзеллю не так шмат увагі - перш за ўсё з-за адсутнасці вольнага часу. Вышыванне было заняткам дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе намаганні і думкі скіроўваліся на вясельны куфар, на тое, каб назапасіць патрэбную колькасць рытуальных прадметаў, як след падрыхтавацца да сямейнага жыцця. Прыкладна з 12-15-гадовага ўзросту дзяўчына пачынала засвойваць працэс арнаментацыі іголкай. Першыя ўрокі браліся ў маці, чым забяспечвалася бесперапынная перадача традыцый, неабходных рамесніцкіх навыкаў. Вышывалі дома, вышывалі і на вячорках, асабліва ўзімку, чаргуючы шытво і прадзіва з танцамі, спевамі ды жартамі.

Іншы раз вышыўку выконвалі талакой. У перадвясельны час талаку з бліжэйшых сваячак і сябровак збірала нявеста, каб своечасова падрыхтаваць неабходныя абрадавыя рэчы. Усёй грамадой аздаблялі вышыўкай і ручнік-абыдзённік, вытканы групай жанчын за адну ноч ці дзень для абароны сваёй вёскі ад пошасці, эпідэміі, засухі, градабою.

Вышыўку на рушніку для пахавальнага арнаменту дазвалялася рабіць толькі старым жанчынам, бо лічылася, што яе моц можа забраць маладую дзяўчыну на той свет.

Кожная вышыўка, як на рушніку, посцілцы, так і на адзенні мела свой сакральны сэнс. Уся вышыўка на народным аддзенні заўжды нешта сымбалізуе, узор залежыць ад таго, каму належыць гэтая вопратка і ў якіх выпадках яна апранаецца.

Тэхнікі выканання

Арнаментацыя