Difference between revisions of "Чехия"

С Сибирска Википеддя
Айдать на коробушку Айдать на сыскальник
*>Yaroslav Zolotaryov
 
*>Yaroslav Zolotaryov
Line 1: Line 1:
 
{{Template:Test-WP/chal/край|
 
{{Template:Test-WP/chal/край|
Званя=Czechia|
+
Званя=Česká republika|
 
сибирска званя = Чехия|
 
сибирска званя = Чехия|
тугра=|
+
тугра=Coat of arms of the Czech Republic.svg|
знамьо=|
+
знамьо=Flag of the Czech Republic.svg|
урын=|
+
урын=LocationCzechRepublic.png|
 +
гасло="Правда могуты"|
 
говор=чешской|
 
говор=чешской|
 
столица=Прага|
 
столица=Прага|
талмай=|
+
перьодседальник =Václav Klaus |
насельсво=|
+
первопосадник = Jiří Paroubek  |
год=|
+
талмай= 78 866|  
дебелось насельсва=|
+
насельсво=10 241 138|
таньга=|
+
год= 2005|
хвалопесня=|
+
дебелось насельсва=78|
чертьож=|
+
таньга=крона|
 +
хвалопесня= Kde domov můj|
 +
дальнослушной код = +420|
 +
чертьож=Ez-map.png|
 
}}
 
}}
 +
  
  

Revision as of 10:24, 11 Серьпня 2006

Хев:Test-WP/chal/край


Чехия - край в Серьодней Европе.

мниманне, подконечна постать статти ешшо не столмачена с беларусково

не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў - Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжэйшай Аўстрыі.

Назва краіны

Афіцыйная назва краіны - Чэшская рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дамументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, гэткая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе - Cesko.

Гісторыя

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпосе Неаліта. У эпосе Антычнасці, у 3 стагоддзі да н.хр., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у 1 стагоддзі пасля н.хр., тут жылі германскія плямёны Маркамані і К'уадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.

У 7 стагоддзі франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьве супраць аварцаў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У 8 стагоддзі на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя г.зв. Вялікае Маравіі.

У апошніх гадах 9 стагоддзя з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пжэмыслідаў. У Сярэднявечча яна гуляла важную ролю ў палітыцы дзяржаваў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Святое Рымскае Імперыі.

Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.

Пасля Першае сусветнае вайны была створанай незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэткую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер - праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судатэнію - правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе г.зв. Чэшскі Тэшын - тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнае аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас Другое сусветнае вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які гуляў ролю Райхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйхе. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 - жыды.

У 1945-46 гадах нямецкая меншасць была выгнанай па-за межы Чэхіі.

Пасля вайны, Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца "мастом" паміж Захадам і Усходам, але ж Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітынай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову "сацыялізму з чалавечым ліцом". Аднак, Савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 года з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву "Пражскае вясны".

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная "Фіялетавая рэвалюцыя", што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежную Чэхію і гэткую ж Славакію.

У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТО, у 2004 годзе - да Еўрасаюза.

Геаграфія

Па землях Багеміі цякуць рэкі Эльба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак, гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі - гару Снэжка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рэка тут - Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.

Дэмаграфія

Да 2001 году назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны - -0,1 %.

Склад насельніцтва

Большасць насельніцтва ёсць чэхамі - каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў - славакі (каля 2 %), рома (цыгане), палякі.

Рэлігія

Згодна з перапісам 2001 года, большасць насельніцтва Чэхіі - атэісты (59 %), 26 % - каталікі, 2,5 % - пратэстанты.

Палітычнае ўладкаванне

Чэхія - парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады - на ўрадзе і парламенце.

Зброя і армія

Чэшская армія складаецца з наземных і паветраных войскаў. А на ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % СУП.

Адміністрацыйны падзел

Сталіца - галоўнае месца (hlavní město) - Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак - краёў. А кожны край падзяляецца на акрэсы.

Вось спіс краёў:

  • Прага
  • Стрэдачэскі край
  • Ігачэскі край
  • Плзэньскі край
  • Карлаварскі край
  • Юстэцкі край
  • Лібарэцкі край
  • Кралавеградэцкі край
  • Пардубіцкі край
  • Аламаўцкі край
  • Мараўскаслезскі край
  • Ігамараўскі край
  • Злінскі край
  • Высочына

Эканоміка

Чэшская эканоміка - рынкавая, адная з найбольш стабільных сярод краінаў былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 2000-2001 гадах быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, а першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост СУП у 2005 годзе склаў - 6,0 %, інфляцыя - 1,9 %